Reuters.com

Reuters.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп рыхтуецца ініцыяваць расследаванне ў дачыненні да Кітая па абвінавачваннях у парушэнні правоў ЗША на інтэлектуальную ўласнасць і перадачы тэхналогій. Пра гэта ў пятніцу паведамляе Politico.

Крыніцы выдання ў адміністрацыі прэзідэнта паведамілі, што Трамп зробіць гэта ўжо ў панядзелак. Расследаваннем у рамках 301 артыкула Закона аб гандлі ад 1974 года зоймецца амерыканскі прадстаўнік на гандлёвых перамовах Роберт Лайтхайзер. Гэты артыкул дазваляе Вашынгтону ў аднабаковым парадку ўстанавіць бар'еры на шляху экспартных тавараў у краіну.

Адзначаецца, што пачатак расследавання не пацягне за сабой неадкладнага прымянення санкцыйных абмежаванняў у дачыненні да Пекіна. Тым не менш, крыніцы Politico дапускаюць, што ў будучыні пошліны на ўвоз кітайскіх тавараў у ЗША будуць павышаныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0