Галоўны рэдактар польскага футбольнага партала 2×45.info Пшэмыслаў Міхаляк распавёў, што беларускім паўабаронцам Аляксандрам Глебам цікавіцца «Сандэцыя» Новы-Сонч.

«Менавіта «Сандэцыя» з'яўляецца клубам, пра які ў кантэксце Аляксандра Глеба згадваў Пётр Казьмінскі з Super Express. Калі спачатку беларус даведаўся пра пяць тысяч еўра, быў у шоку, што можна столькі плаціць, але вылучыў свае ўмовы: мінімум 10 тысяч еўра «чыстымі», — напісаў Міхаляк у артыкуле для 2×45.info.

Нагадаем, раней Super Express паведаміў, што Аляксандр Глеб вядзе перамовы з адным з клубаў чэмпіянату Польшчы.

Пасля 4-х тураў чэмпіянату Польшчы «Сандэцыя» займае 9-е месца.

Мінулы сезон Глеб, які гуляў за «Штутгарт», «Арсенал» і «Барселону», правёў у «Крылах Саветаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?