Васьміразовы алімпійскі чэмпіён і 11-разовы чэмпіён свету Усэйн Болт (Ямайка) праводзіць у Лондане свой апошні чэмпіянат свету. Тыдзень таму ён прайграў забег на 100 метраў, а сёння ноччу меў шанец выйграць медаль у эстафеце 4 па 100 метраў.
Reuters.com
Болт выйшаў на дарожку чацвертым у камандзе, але падчас свайго забегу атрымаў траўму, некаторы час паскакаў на адной назе і ў выніку паваліўся на дарожку. Ямайка засталася зусім без медалёў.
EPA
Болт — дзеючы рэкардсмен у бегу. 100-метроўку ён прабег за 9,58 секунды, а 200 метраў — за 19,19.
Адзначым таксама, што ўчора Аліна Талай заняла шостае месца ў забегу на 100 м з бар'ерамі. Гэта быў ці не апошні шанец беларусаў на медаль на гэтым ЧС.