У панядзелак ноччу і раніцай у асобных раёнах прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Днём пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым усходзе месцамі кароткачасовыя дажджы.
Тэмпература паветра ўначы +10—16 градусаў, па паўднёвым усходзе - да 19 градусаў.
Днём будзе ад 21 да 27 градусаў цяпла.
У Мінску раніцай чакаецца невялікі дождж (0,3 мм), удзень без дажджу, +20—22.