Машына, якую сфатаграфавалі ў Магілёве з нумарамі непрызнанай Луганскай Народнай Рэспублікі, знаходзіцца на штрафстаянцы. Міліцыяй накіраваныя запыты ў кампетэнтныя органы Украіны дзеля праверкі рэгістрацыі аўтамабіля.

Пра гэта паведамілі на зварот жыхара Магілёва Уладзімера Шанцава ў ДАІ Кастрычніцкага раёна Магілёва.

Жыхар Магілёва звярнуўся ў кіраўніцтва абласной міліцыі з запытам, якім чынам машына з нумарнымі знакамі непрызнанай тэрыторыі трапіла ў Беларусь і бесперашкодна раз'яжзджае па Магілёве, а таксама, што робяць праваахоўныя органы, каб не дапускаць на тэрыторыю Беларусі транспартных сродкаў, якія пагражаюць бяспецы грамадзян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?