Чытайце: Google купіў беларускую кампанію Aimatter Мельнічака і Гурскага
Кампанія Aimatter займаецца распрацоўкай дадаткаў, якія дазваляюць карыстальнікам пагуляцца са сваёй знешнасцю, змяніўшы колер валасоў, а таксама рэдагаваць сэлфі,прымяняючы розныя фонавыя малюнкі і спецэфекты. Не так даўно «Наша Ніва» расказвала пра адзін з гэтых дадаткаў.
Чытайце: Беларусы стварылі мабільны дадатак для змянення колеру валасоў
Змяніўшы колер валасоў, можна падабраць сабе прыгожы фон і спецэфекты ў фота- і відэарэдактары Fabby.
У кампаніі нам паведамілі, што гэтыя два дадаткі нікуды не знікнуць з App Store i Play Market, яны застануцца бясплатнымі і даступнымі для ўсіх.
Сума ўгоды, як і яе падрабязнасці, не паведамляецца. Юрый Мельнічак лічыць гэтую падзею знакавай для краіны.
«Далей беларускім кампаніям будзе лягчэй рабіць уваход у міжнародныя кампаніі і прыцягваць грошы ад замежных інвестыцыйных фондаў, якія раней вельмі насцярожана ставіліся да нашай юрысдыкцыі, і практычна ніхто не інвеставаў у беларускія юрыдычныя асобы», — каментуе сітуацыю «Нашай Ніве» Юрый Мельнічак.





