31-гадовы кіроўца збіў пешахода, які перасякаў праезную частку ў раёне рэгуляванага пешаходнага пераходу, паведамляюць адэскія СМІ. «Аўдзі» на беларускіх нумарах рухаўся з перавышэннем хуткасці, называюць лічбу каля 150 км/г. У выніку мужчына загінуў.
Па папярэдняй інфармацыі, кіроўца «Аўдзі» быў цвярозы.





