Паводле газеты Publico, паліцыя ўзяла пад варту двух чалавек.
Меркаваны арандатар фургона, на якім у чацвер быў ажыццёўлены тэракт у цэнтры Барселоны, быў затрыманы каталонскай паліцыяй. Пра гэта паведамляе іспанская газета Publico.
Паводле яе звестак, разам з Дрысам Укабірам, якому належаў транспартны сродак, быў узяты пад варту яшчэ адзін чалавек. Абодва затрыманні былі звязаны з сённяшнім нападам.
Раней газэта El Pais паведаміла, што фургон, выкарыстаны для тэракта, быў арандаваны на імя нейкага Дрыса Укабіра. Выданне апублікавала на сваім сайце фота Укабіра.
Фургон наехаў на людзей у раёне вуліцы Рамбла ў цэнтры горада. Паводле звестак выдання, зламыснік праехаў па вуліцы больш за 530 метраў.





