На матчы другой лігі «Маладзечна» — «Клецк» заўзятарам будзе прапанаваная тона семак.

Старшыня праўлення «Маладзечна-ДЮСШ-4» Андрэй Іваненка распавёў пра акцыю.

«Асноўная прычына высокай наведвальнасці — маркетынгавыя хады. Самы эфектыўны — раздача марожанага, за кошт гэтага мы змаглі сабраць 2 тысячы чалавек. Калі мы адключылі ўсе акцыі, таргетынгавую рэкламу ў інтэрнэце, то наведвальнасць упала ў пяць разоў — да 400 чалавек.

На матчы з «Клецкам» мы першыя ў гісторыі футбола будзем святкаваць дзень «Кузьміча» - будзем раздаваць тону «семак» гледачам бясплатна», — сказаў Іваненка.

Матч пройдзе 30 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0