У беларускі пракат выйшаў фільм «Целаахоўнік кілера». Пільныя гледачы заўважылі, што адзін з герояў, які іграе прэзідэнта Беларусі, у расійскай агучцы называецца прэзідэнтам Босніі.
Дырэктар кампаніі, якая дэманструе фільм на тэрыторыі Беларусі, «Інтэрфільм Дыстрыб'юшн» гэты факт пацвярджае. Сяргей Козыраў у каментары tut.by тлумачыць, што гэта было рашэнне кампаніі-праваўладальніка, расійска-ўкраінскай кампаніі Megogo.
- Мы не займаемся дубляжом. У арыгінальнай версіі Гэры Олдман сапраўды іграе прэзідэнта Беларусі. Але калі карціну для краін СНД дублявалі на рускую мову, кампанія Megogo зрабіла перамантаж.
Сяргей мяркуе, што, магчыма, гэта было зроблена з мэтай згладзіць магчымыя негатыўныя сітуацыі.
- Але да нас прыходзіць фільм у выглядзе гатовага файла і ў вельмі сціснутыя тэрміны, мы адразу перадаём яго ў кінатэатры. Папярэдне яго мы не праглядалі і даведаліся пра гэта ад кінатэатраў.





