Падчас навальніцы ў Дзятлаўскім раёне 17 жніўня маланка ўдарыла ў будынак спіртасховішча ў вёсцы Парэчча, паведамляе прэс-служба МНС.
Маланка пашкодзіла шыферны дах на плошчы 375 квадратных метраў і верхнюю частку фасада лікёра-гарэлачнага завода.
Пацярпелых няма. Тэхналагічны працэс прадпрыемствы не парушаны.





