У Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці свякроў спаліла аўтамабіль, які застаўся нявестцы ад яе сына, паведамляе uvd.grodno.by. Пенсіянерка 1930 года нараджэння зрабіла гэта, бо не змагла змірыцца з тым фактам, што транспартны сродак (грузавы Мерседэс) застанецца ў гэтай ненавіснай прадстаўніцы слабага полу.

Як патлумачыў начальнік крымінальнай міліцыі Свіслацкага РАУС Аляксандр Якімчык, некалькі гадоў таму гаспадар машыны памёр, і на яе стала прэтэндаваць шырокае кола сваякоў, у тым ліку маці нябожчыка і яго жонка. Фактычна аўтамабіль стаяў каля яе дома, і пенсіянерка яшчэ раней замахвалася на яго — пабіла шыбу і люстэркі. А цяпер узяла каністру з бензінам, абліла аўтамабіль і падпаліла. Агонь пашкодзіў кабіну і маторны адсек.

Крымінальная справа распачатая па артыкуле «Наўмысные знішчэнне або пашкоджанне маёмасці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0