У Дзярждэпартамэнце ЗША пацьвердзілі сустрэчу Курта Волкера з прадстаўніком Расеі ў Менску. 23 жніўня Волкер вернецца ва Ўкраіну, каб далучыцца да мерапрыемстваў з удзелам міністра абароны ЗША Джэймса Мэтыса.
Спэцпрадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША па Ўкраіне Курт Волкер 21 жніўня сустрэнецца з прадстаўніком расейскага ўраду, каб абмеркаваць расейска-ўкраінскія адносіны, паведамляе УНІАН. Паводле паведамленьня, сустрэча адбудзецца ў Менску.
Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША.
Пасьля гэтага Волкер наведае Вільню для абмеркаваньня ўкраінскага пытаньня з урадам Літвы. 23 жніўня Волкер вернецца ва Ўкраіну, каб далучыцца да мерапрыемстваў з удзелам міністра абароны ЗША Джэймса Мэтыса, які прыбудзе ў Кіеў 24 жніўня, і для абмеркаваньня далейшых крокаў для аднаўленьня сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны.
Тым часам 23 жніўня ў Менску адбудзецца чарговае пасяджэньне Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе, на якім адным адным з пытаньняў можа стаць тэма замірэньня перад 1 верасьня.





