У Барысаве, у рацэ Беразіне, патануў 12-гадовы школьнік. Паведамленне пра гэта паступіла на лінію 101 увечары 18 жніўня. Ратавальнікі шукалі цела дзіцяці, але яно не было знойдзенае. Пошуку працягнуцца сёння.
У той самы дзень у Клецку патануў мужчына. Гэта здарылася позна ўвечары. Ратавальнікі дасталі з вады яго цела, паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.





