Бізнэсмен Віктар Пракапеня не зможа набыць у дзяржавы «Парытэтбанк». Гэта вынікае з прэзідэнцкага ўказа №289 ад 16 жніўня 2017 года.
Віктар Пракапеня.
Дакумент адмяняе папярэдні ўказ №254, прыняты 18 ліпеня 2017 года. Тады Аляксандр Лукашэнка дазволіў Пракапеню купіць 99,53% акцый «Парытэтбанка» за $50 мільёнаў.
Гэты актыў быў патрэбны бізнэсмену, каб набыць украінскі «Сбербанк», аднак угода так і не была праведзена.





