Ілюстрацыйнае фота.
У пятніцу з вальера пры кавярні ў літоўскай вёсцы Кірнайчай (Ёнішскі раён) уцёк мядзведзь. Гэта адбылося каля 19-й гадзіны вечара. Паліцыя пачала пошукі.
І сёння, піша delfi.lt мядзведзя адшукалі. Як высветлілася, уцёк ён недалёка, хаваўся на тэрыторыі той самай кавярні. Мядзведзя вярнулі назад у вальер.





