Два дні праходзяць урачыстасці ў касцёле Маткі Божай Браслаўскай Валадаркі Азёр. Тысячы браслаўцаў, пілігрымаў, пешых і на роварах, з розных гарадоў Віцебскай вобласці і ўсёй Беларусі прыбылі ў Браслаў, каб ушанаваць ікону маці Маткі Божай Валадаркі Азёр, якая была каранаваная ў 2009 годзе.

Ва ўрачыстасцях бяруць удзел 5 беларускіх біскупаў, апостальскі нунцый Габар Пінтэр, дзясяткі святароў і пілігрымы.

Напярэдадні тут прайшоў сход моладзі Віцебскай дыяцэзіі.

Браслаў — 10-тысячны горад, аточаны шматлікімі азёрамі. Найбольшае зь іх — Дрывяты.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна