Праліўныя дажджы сталі прычынай сходу патоку камянёў і гразі на аўтадарогу Грушаўка—Судак у Крыме. Пашкоджана каля 70 аўто, пацярпелых няма.
Як паведамляе мясцовае ўпраўленне МНС, водна-гразевая плынь знесла з дарогі 15 машын. А тыя, што стаялі ў заторы, былі затопленыя і папсаваныя.





