Ад 21 верасня ў міжнародным аэрапорце «Віцебск» з'явіцца новы авіярэйс — у Егіпет.

Віцебскі аэрапорт, напэўна, упершыню стане абслугоўваць зімовыя чартары. Вылеты з Віцебска ў Хургаду, замоўцам якіх выступае турыстычнае агенцтва «Tez Tour», будуць даступныя да 9 студзеня. Авіяперавозчыкам стала кампанія «Белавія», якая збіраецца выкарыстоўваць на гэтых рэйсах самалёты «Boeing 737-800» з 200 пасажырскімі месцамі.

Відавочна, што разлік робіцца не на беларускіх турыстаў, якім не зусім па кішэні пагрэцца ўзімку на егіпецкім сонейку, а на расейцаў. Ад 2015 года ў Расійскай Федэрацыі дзейнічае забарона на палёты ў Егіпет.

Таксама ў пачатку лета ў аэрапорце «Віцебск» з'явіўся рэгулярны рэйс у Калінінград. Планавалася, што такія палёты па пятніцах і нядзелях працягнуцца да 8 верасня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?