Фатаграфію, на якой хлопчык, як дзве кроплі вады падобны на сына кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Мікалая, даслаў у рэдакцыю «Камсамолкі» чытач.
«Здымак зроблены 17 жніўня, цягнік «Адлер-Віцебск», звычайны плацкартны вагон», — растлумачыў аўтар фота.
Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі ўдакладніла: на фатаграфіі сапраўды Мікалай Лукашэнка.
На наступны дзень, 18 жніўня, Мікалай разам з Лукашэнкам-старэйшым наведваў Шклоўскі і Аршанскі раёны, і нават, пісала дзяржаўная прэса, «намалаціў 5 тон збожжа», кіруючы камбайнам.





