Прыблізна а 23:20 у пятніцу 18 жніўня на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў у Гродне легкавая машына ўрэзалася ў калону танкаў, якая накіроўвалася ў бок Ласосна.

Паводле папярэдняй версіі, у ДТЗ вінаваты кіроўца аўтамабіля, які праігнараваў вайсковых рэгуліроўшчыкаў.

Як паведамляюць сведкі, у момант сутыкнення аўтамабіль моцна пацярпеў і па ўсёй верагоднасці аднаўленню не падлягае. Сам жа кіроўца і пасажыры аўтамабіля не пацярпелі. Але да трагедыі заставалася зусім няшмат.

«Вінаваты цывільны. Па словах ДАІ, кіроўца легкавушкі праігнараваў вайсковых рэгуліроўшчыкаў і не заўважыў чырвоныя і сінія спецсігналы транспарту суправаджэння, а калі коратка — захацеў праскочыць паміж гусенічнай тэхнікай у калоне. Спяшаўся, напэўна», — распавёў Hrodna.life адзін са сведкаў аварыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна