У вёсцы Алашкі (Шаркаўшчынскі раён) на радзіме вядомага садавода Івана Сікоры прайшоў традыцыйны ўжо фэст «Яблычны Спас». Фэст сабраў некалькі соцен чалавек. Яго наведалі і замежныя госці з Расіі і Латвіі.
У часе фэсту святары дабраславілі яблыкі. Усе прысутныя маглі паслухаць канцэрт, арганізаваны мясцовай самадзейнасцю, паўдзельнічаць у спаборніцтвах, набыць сувеніры ў народных майстроў і, вядома ж, пачаставацца яблыкамі Сікоравых сартоў.
Іван Сікора (1885—1966) — селекцыянер-аматар, заслужаны аграном БССР. Вывеў пяцьсот гатункаў яблыні, сто гатункаў ігруш, а таксама гатункі сліваў, бэзу, ружаў.
Іван Сікора (1885—1966) — селекцыянер-аматар, заслужаны аграном БССР. Вывеў пяцьсот гатункаў яблыні, сто гатункаў ігруш, а таксама гатункі сліваў, бэзу, ружаў.





