Сёння ў Манака праходзіць лёсаванне групавога турніру Лігі Еўропы. 48 камандаў былі разбітыя на 12 груп па чатыры клубы ў кожнай.

БАТЭ трапіў у групу H, яго супернікамі будуць лонданскі «Арсенал», нямецкі «Кёльн» і сербская «Црвена Звезда».

Астатнія групы:

А: Вільярэал, Макабі Тэль-Авіў, Астана, Славія Прага
В: Дынама Кіеў, Янг Бойз, Партызан, Скендэрбеў.
С: Брага, Лудагорац, Хафенхайм, Істамбул
D: Мілан, Аўстрыя, Рыека, АЕК
Е: Ліён, Эвертан, Аталанта, Апалон
F: Капенгаген, Лакаматыў, Шэрыф, Злін
G: Вікторыя Пльзень, Сцяуа, Хапаэль, Лугана
І: Зальцбург, Марсэль, Віторыя, Каньяспор
J: Атлетык Більбаа, Герта, Зара, Эстэрсунд
K: Лацыа, Ніца, Зюлтэ-Варэгем, Вітэс.
L: Зеніт, Рэал Сасьедад, Русенборг, Вардар

Матчы Лігі Еўропы праходзяць у чацвяргі, першы і другі туры — 14 і 28 верасня.

***

Нагадаем, што БАТЭ пачынаў адбор у еўракубкі з кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, але выбыў у 3-м раўндзе, саступіўшы чэшскай «Славіі» (0:1, 2:1). У плэй-оф Лігі Еўропы БАТЭ прайшоў украінскую «Александрыю» (1:1, 2:1).

***

БАТЭ гуляў у групавым турніры Лігі Еўропы двойчы. У ‎2009-2010 гг., тады супернікамі беларускага клуба былі «Бенфіка», АЕК і «Эвертан», БАТЭ заняў 3-е месца і не змог прабіцца ў 1/16 фіналу.

У сезоне ‎2010-2011 гг. БАТЭ гуляў у адной групе з кіеўскім «Дынама», малдоўскім «Шэрыфам» і нідэрландскім АЗ, фінішаваў на 2-м месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0