Урокі ў сталічных гімназіях і школах будуць пачынацца па новым графіку — з 08.30 або 09.00. Пра гэта TUT.BY паведамілі ў Камітэце па адукацыі Мінгарвыканкама.

Установы, якія працуюць у адну змену, пачнуць заняткі ў 09.00. У дзве змены — з 08.30. Такім чынам, яны прыслухаліся да рэкамендацый Міністэрства адукацыі.

У маі прадугледжвалася, што большасць устаноў у Мінску — а менавіта 217 — пяройдуць на расклад з 09.00. Яшчэ 22 школы з 08.30. І толькі ў дзвюх пакінуць заняткі з 08.00 — а менавіта ў кадэцкім вучылішчы і СШ №47.

Тады ж камітэт паведамляў, што з 242 сталічных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі прыкладна палова (116) працуе ў адну змену.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0