У Чачні забіты дэпутат рэспубліканскага парламента, член КПРФ Мухмад Асхабаў, паведамілі ў пятніцу ў Следчым камітэце рэспублікі. Паводле інфармацыі следства, аўтамабіль чыноўніка расстралялі ў Ачхой-Мартанаўскім раёне. Асхабаву быў 61 год.

Як паведамляе РІАН са спасылкай на мясцовае аддзяленне Следчага камітэта, машыну Асхабава абстралялі каля 8 гадзін раніцы. Распачатая крымінальная справа.

Мухмад Асхабаў пачаў палітычную кар'еру ў раённым апараце КПСС у 1977 годзе. У 2013-2014 гадах займаў пасаду міністра маёмасных і зямельных адносін Чачні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0