У суд Першамайскага раёна Мінска паступіла крымінальная справа былога намесніка кіраўніка Партызанскага раёна Мікалая Петрамовіча. Яго абвінавачваюць адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса. Пра гэта паведаміла памочнік старшыні Мінгарсуда Анастасія Шыльвян, піша Tut.by.

Нагадаем, як распавядалі пацярпелыя, былы намеснік кіраўніка адміністрацыі Партызанскага раёна і дэпутат Мінгарсавета ад Камуністычнай партыі Мікалай Петрамовіч узяў у доўг у многіх людзей буйныя сумы і знік у канцы 2016 года. Яго пасля звольнілі ў сувязі з адсутнасцю на працоўным месцы. Затрымалі Петрамовіча ў лютым 2017-га і распачалі крымінальную справу па падазрэнні ў махлярстве.

Цяпер справу Петрамовіча перадалі ў суд. Экс-чыноўніка абвінавачваюць у наступным.

— замах на махлярства ў асабліва буйным памеры;

— дапамога ў дачы хабару;

— падбухторванне да дачы хабару паўторна, альбо ў буйным памеры;

— падрыхтоўка да дачы хабару паўторна, альбо ў буйным памеры.

Петрамовіч нарадзіўся ў 1978 годзе. Вучыўся на следча-экспертным факультэце Акадэміі МУС і ў Маскоўскім юрыдычным інстытуце. Скончыў таксама Інстытут дзяржслужбы Акадэміі кіравання. Раней Петрамовіч працаваў начальнікам упраўлення кадраў на «Інтэграле» і ўзначальваў там арганізацыю БРСМ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0