Кіраўнік самаабвешчанай Паўднёвай Асеціі Анатоль Бібілаў заявіў, што рэспубліка павінна ўвайсці ў склад Расіі, перадае kommersant.ru.

«Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб як мага раней, хоць заўтра, увайсці ў Расійскую Федэрацыю. Але да заўтра чакаць і нічога не рабіць — гэта абсалютна няправільна. Нам трэба рухацца, працаваць, падымаць эканоміку», — сказаў кіраўнік непрызнанай рэспублікі.

Яшчэ адным прыярытэтам Паўднёвай Асеціі, па словах Бібілава, павінна стаць прызнанне рэспублікі не толькі Расіяй, але і іншымі краінамі.

Падчас пяцідзённай вайны ў жніўні 2008 года паміж Грузіяй і Паўднёвай Асеціяй Расія накіравала ў рэгіён сваіх міратворцаў. 26 жніўня 2008 года Масква прызнала незалежнасць Паўднёвай Асеціі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0