Аварыя адбылася днём 26 жніўня пад Мінскам. Рух па трасе М6 у кірунку Гродна сур'ёзна абцяжарана.

Як паведамілі ў ДАІ Мінска, кіроўца аўтацягніка ехаў па трасе Мінск — Гродна ў трэцяй паласе. На 11-м кіламетры дарогі пры перастраенні ў другую паласу ён сутыкнуўся са спадарожным «Рэно», у выніку чаго апошні перакуліўся на праезнай частцы.

На шчасце, у ДТЗ ніхто не пацярпеў. Рух у раёне аварыі ў напрамку Гродна абцяжараны па ўсё палосах. Інспектары рэкамендуюць кіроўцам загадзя планаваць маршрут з улікам гэтай інфармацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?