Супербой Флойд Мэйуэзер — Конар МакГрэгар адбыўся сёння ў Лас-Вегасе.
Бой чакалі, бо Мэйуэзер — найлепшы баксёр сучаснасці, а МакГрэгар — і не баксёр нават, а прадстаўнік змяшаных адзінаборстваў, які меў смеласць і нахабства кінуць выклік Флойду.
Шмат хто з топавых баксёраў называлі гэты бой цыркам, шмат хто з фанатаў не верыў у магчымасць правядзення, але ён адбыўся.
З 12 раўдаў па правілах бокса прайшлі толькі 10: у дэбюце боя Флойд даваў Конару праявіць сябе, бліжэй пад сярэдзіну амерыканец пачаў акцэнтавана біць па корпусе, каб збіць неспрактыкаванаму ў боксе МакГрэгару дыханне.
Ну а недзе ад 7 раўнда бой пераўтварыўся ў збіццё — у дзясятым суддзя фактычна выратаваў МакГрэгара ад падзення, спыніўшы бой.
Гэта 50-ая перамога Флойда Мэйуэзера.
У гэтым боі ўражваюць таксама касмічныя ганарары байцоў, якія вымяраюцца сотнямі мільёнаў даляраў.





