Брытанская паліцыя правяла сакрэтную праверку ахоўных сістэм брытанскага парламента і выявіла сур'ёзныя парушэнні. Як высветлілася падчас аперацыі, атраду тэрарыстаў спатрэбіцца менш за пяць хвілін, каб пранікнуць унутр, дзе яны бесперашкодна змогуць пачаць разню. Пра гэта ў нядзелю, 27 жніўня, паведамляе выданне The Sunday Telegraph са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з ходам тэсту.

Па словах крыніц выдання, іх «шакавала» слабасць абароны брытанскага парламента. Адзін з парламентарыяў заўважыў, што яны з'яўляюцца «лёгкай здабычай», а другі — што грамадскасць была б «у жаху», калі б яе азнаёмілі з вынікамі тэсту.

Сімуляваная атака на брытанскі парламент, якую трымалі ў сакрэце ад большасці парламентарыяў і работнікаў ведамства, была праведзена ноччу з боку Тэмзы. Паліцыянты пад выглядам тэрарыстаў падплылі на лодцы, а ўзброены ахоўнік, які дзяжурыў з боку ракі, не змог іх спыніць. Пасля пранікнення ў будынак яны правялі «штурм» Палаты абшчын.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?