У заяве, апублікаванай на сайце міністэрства, гаворыцца, што рашэнне набывае сілу неадкладна. Адкрыццё новых супольных прадпрыемстваў, фірмаў або кампаній, доля ў якіх належыць грамадзянам Паўночнай Карэі, з гэтага часу стане ў Кітаі немагчымым.
Адначасова міністэрства паведаміла пра тое, што пад забарону трапляюць і любыя інвестыцыі, зробленыя кітайскімі кампаніямі ў прадпрыемствы Паўночнай Карэі.
Рада бяспекі ААН увяла новыя санкцыі супраць КНДР у пачатку жніўня. Рашэнне стала адказам на запуск новай міжкантынентальнай балістычнай ракеты, праведзены Пхеньянам у ліпені. Санкцыі маюць прымусіць улады Паўночнай Карэі адмовіцца ад праграм па стварэнні ядзернай зброі і балістычных ракет.





