Ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца дажджы, у цэнтральных і ўсходніх раёнах — моцныя залевы і навальніцы.

Днём чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні з пераходам на паўночны, парывісты, ноччу месцамі шквалісты да 15-20 м/с.

Уначы прагназуецца 8-14 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе — да плюс 16 градусаў. Днём — 13-19 градусаў вышэй за нуль, у паўднёвых раёнах — да плюс 21 градуса.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?