Фота ФК «Шахцёр»
Перад гульнёй «Шахцёр» апераджаў БАТЭ на пяць балаў, і шэраг экспертаў сцвярджалі, што калі салігорскі клуб пераможа, то барысаўскай камандзе ўжо не быць чэмпіёнам. Матч называлі калі не матч года, то гульня лета.
БАТЭ разграміў сёння ў гасцях «Шахцёр» з лікам 4:0. На 20-й хвіліне першы гол забіў Аляксей Рыас, потым двойчы вызначыўся Віталь Радзівонаў, у канцы сустрэчы забіў Міхаіл Гардзяйчук.
Мінскае «Дынама» сёння перамагло «Гарадзею» 4:2 і выйшла на першае месца.
Пасля 20 тураў: Дынама Мінск — 46, Шахцёр — 44, БАТЭ — 42, Нёман, Слуцк — 33, Віцебск — 32, Тарпеда-БелАЗ — 31…
У наступным туры 8 верасня «Дынама» гуляе ў гасцях з «Гомелем», БАТЭ 9 верасня прымае «Славію», а «Шахцёр» — «Крумкачоў».





