Больш за тысячу чалавек эвакуяваныя з раёнаў горада Х'юстан, якія пацярпелі ад паводкі, выкліканай ураганам «Харві». У іншых раёнах штата Тэхас працягваюцца моцныя залевы.

Згодна з Нацыянальнай метэаралагічнай службай, у гарадской мяжы, дзе практычна паралізаваная праца транспарту, уведзена надзвычайнае становішча ў сувязі з паводкай.

Таксама паведамляецца пра пяць загінулых, аднак пакуль дакладна пацверджаны дзве смерці.

Паводле слоў губернатара Грэга Эбата, у гарадах Х'юстан і Корпус-Крысці ўжо выпала па 50 см ападкаў і яшчэ можа выпасці да 40 см. У некаторых месцах у нядзелю раніцай ападкі выпадалі з хуткасцю ад 10 да 15 см у гадзіну.

Для параўнання: у мінулы чацвер у Мінску за ноч і да 16:00 24 жніўня выпала каля 35 міліметраў ападкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?