Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа разглядае магчымасць абмежавання выдачы віз J-1 удзельнікам праектаў au pair і летняй падпрацоўкі для студэнтаў. Пра гэта паведамляе The Wall Street Journal.

Выданне адзначае, што ў прэзідэнта няма паўнамоцтваў адмяняць саму візу J-1, аднак ён можа спынiць дзеянне некаторых праграм, удзельнікі якіх атрымліваюць такую візу.

Абмежаванні, па звестках выдання, не закрануць акадэмічных абменаў.

Прапанаваныя меры могуць закрануць каля 100 тысяч чалавек.

Сярод разгляданых варыянтаў дзеянняў — закрыццё кароткатэрміновых працоўных праграм або ўвядзенне новых патрабаванняў для іх удзельнікаў. Так, працадаўцаў замежных студэнтаў у ЗША могуць абавязаць наймаць на прапанаваныя месцы ў першую чаргу амерыканскіх грамадзян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?