Першы тэлеканал расійскага тэлебачання заявіў сёння пра «выкраданне» іх журналісткі Ганны Курбатавай у Кіеве.

«Ганну Курбатаву схапілі невядомыя недалёка ад дома, пасадзілі ў машыну і павезлі. Па нашых дадзеных, Ганну Курбатаву затрымалі супрацоўнікі СБУ», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы расійскага канала.

Прэс-сакратар СБУ Алена Гітлянская ў каментары РБК назвала «лухтой» інфармацыю аб выкраданні журналісткі.

«Мы не займаемся выкраданнямі. Мы дзейнічаем выключна ў рамках ўкраінскага заканадаўства», — адзначыла Гітлянская.

Затым Гітлянская напісала, што Курбатаву дэпартуюць з Украіны.

***

Нядаўна Ганна Курбатава асвятляла парад да Дня Незалежнасці ў Кіеве.

Таксама профіль журналісткі ў базе сайта «Міратворац», дзе яе абвінавачваюць у «антыукраінскай прапагандзе» і «маніпуляванні грамадска-значнай інфармацыяй».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0