У амерыканскім горадзе Х'юстан, пацярпелым ад найгоршай паводкі за ўсю гісторыю, уведзеная каменданцкая гадзіна, паведамляе ВВС.

AFP

AFP

У выніку праліўных дажджоў, якія прынёс ураган «Харві», значныя часткі горада апынуліся пад вадой. Па меншай меры 15 чалавек загінулі, многія дамы разбураныя.

Па словах мэра Х'юстана Сільвестра Тэрнера, каменданцкая гадзіна неабходная для барацьбы з марадэрствам.

Х'юстан — чацвёрты па памерах горад ЗША.

Прэзідэнт Дональд Трамп у аўторак прыехаў у Тэхас, каб асабіста ацаніць маштабы разбурэнняў. «Гэты ўраган, ён эпічны. Але ведаеце, гэта адбылося ў Тэхасе, а Тэхас з усім можа справіцца», — сказаў прэзідэнт.

Раней узровень вады ў мясцовым вадасховішчы падняўся да крытычнага, і вада пачала пералівацца праз дамбу Адзікс.

Каменданцкая гадзіна ўведзеная з паўночы да 5 гадзін раніцы па мясцовым часе — на нявызначаны тэрмін. Пад яе дзеянне не трапляюць валанцёры, супрацоўнікі экстранных службаў і людзі, якім у гэты час трэба дабірацца на працу або з яе.

Па словах Тэрнера, яна ўведзеная для таго, каб прадухіліць крадзеж у эвакуяваных дамах.

Раней гарадскія ўлады паведамлялі пра выпадкі марадзёрства і ўзброеных рабаванняў, а таксама людзей, якія выдаюць сябе за паліцэйскіх.

Свае дамы ў горадзе пакінулі тысячы жыхароў.

У аўторак Нацыянальная метэаралагічная служба паведаміла, што колькасць ападкаў у Тэхасе пабіла новы рэкорд для кантынентальнай часткі ЗША. Спецыялісты зафіксавалі 132 см ападкаў з пятніцы.

Трамп раней абвясціў аб увядзенні надзвычайнага становішча ў Тэхасе і Луізіяне. Гэтая мера дазваляе аказваць экстраннае фінансаванне і прадпрымаць іншыя крокі, накіраваныя на барацьбу з наступствамі стыхіі.

Урагану «Харві» спачатку была нададзеная 4-я катэгорыя складанасці, але па меры яго прасоўвання ўглыб кантынента катэгорыя была паніжаная да трапічнага шторму.

Тым не менш, у бліжэйшыя дні праліўныя дажджы, як чакаецца, працягнуцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0