Еўракамісія прапануе з 2018 года ўвесці беспрэцэдэнтную забарону на вылаў вугроў у Балтыйскім моры, паведамляе Delfi са спасылкай на DPA.

Shutterstock

Забарона будзе распаўсюджвацца на камерцыйнае і рэкрэацыйнае рыбалоўства. Калі вугор будзе злоўлены выпадкова, рыбу прыйдзецца адразу адпускаць у мора.

Неабходнасць увядзення забароны тлумачыцца тым, што, згодна з навуковымі данымі, рэзервы еўрапейскага вугра ў прыродзе знаходзяцца не рэкордна нізкім узроўні.

Акрамя таго, прапануецца знізіць квоты на вылаў салакі ў заходніх раёнах Балтыкі на 54% (у асноўным у нямецкіх тэрытарыяльных водах). У Батнічным заліве квоту плануецца знізіць на 50%. Рашэнне па квотах і забароне краіны ЕС павінны прыняць у кастрычніку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0