Беларус Андрэй Ліхавіцкі выйграў этап Кубка свету катэгорыі Challenge па спартыўнай гімнастыцы ў практыкаванні на кані, паведамляе карэспандэнт БелТА.

Для беларускага гімнаста выступ у Варне — першы старт у новым сезоне. У кваліфікацыі ён паказаў трэці вынік, а ў фінале атрымаў самыя высокія балы сярод васьмі атлетаў — 14,600.

Другое месца заняў француз Сірыл Тамазон — 14,100, бронзавая ўзнагарода ў актыве Якава Влахека з Харватыі — 13,900.

Не трапіў у лік прызёраў у практыкаванні на кані тытулаваны ўкраінец, алімпійскі чэмпіён Алег Вярняеў, які стаў толькі пятым.

У фінале вольных практыкаванняў выступіў таксама беларус Павел Булаўскі, які размясціўся на шостым радку выніковага пратаколу - 13,650 бала. Перамог у гэтым відзе чыліец Томас Гансалес - 14,700.

Беларускія гімнасты Ілля Якаўлеў і Павел Булаўскі возьмуць удзел у вырашальнай стадыі ў апорным скачку.

На паралельных брусах выступіць Андрэй Ліхавіцкі. Таксама ён пазмагаецца за ўзнагароды на перакладзіне.

Галоўным стартам сезона стане чэмпіянат свету па спартыўнай гімнастыцы, які ад 2 да 8 кастрычніка прыме канадскі Манрэаль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0