Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на першай сустрэчы з кіраўніком Літвы Даляй Грыбаўскайце ў 2010 г. агучыў «спіс патрабаванняў» да краіны. Пра гэта Грыбаўскайце распавяла ў інтэрв'ю выданню Delfi.

«З самай першай сустрэчы са спадаром Пуціным я атрымала спіс патрабаванняў, якія павінна выконваць Літва: не будаваць атамную станцыю, абавязкова супрацоўнічаць з імі і іншыя», — расказала прэзідэнт Літвы.

«Гэта была не прапанова сябраваць або супрацоўнічаць — ці ты становішся на калені і выконваеш, ці ты з'яўляешся ворагам. Я не магла прыняць такое стаўленне», — дадала яна.

Грыбаўскайце адзначыла, што ўстанавіць сяброўскія адносіны з Расіяй не ўдасца, пакуль Масква «глядзіць на сваіх суседзяў ці малыя краіны падобным чынам».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна