На Каморскіх астравах. Reuters.com

На Каморскіх астравах. Reuters.com

Афрыканская краіна Каморы стала адной з самых гасцінных дзяржаў і тэрыторый свету. Аб гэтым паведамляецца на партале Passport Index.

Яна ўзначаліла рэйтынг з 103 пазіцый, які складаўся на аснове таго, грамадзян колькіх краін канкрэтная дзяржава можа пусціць без візы, аформіць ім візу па прыбыцці ці выдаць электронны дазвол на ўезд.

На Каморах аблегчаны парадак наведвання дзейнічае для жыхароў усіх 198 краін свету. Разам з імі першы радок рэйтынгу дзеляць Кот-д'Івуар, Гвінея-Бісау, Мадагаскар, Мальдывы, Маўрытанія, Фэдэратыўныя Штаты Мікранезіі, Мазамбік, Самоа, Сейшелы, Усходні Тымор, Тагалезская Рэспубліка, Тувалу і Уганда.

На другой пазіцыі — Каба-Вэрдэ і Дамініка. Там аблегчаны візавы рэжым уведзены для грамадзян 197 краін. Замыкае тройку Палау. Паказчык гэтай рэспублікі - 196 дзяржаў.

Чацвёртае месца дасталася Джыбуці, пятае — Гаіці (195 і 194 краіны адпаведна). У топ-10 у парадку змяншэння таксама трапілі Макаа (спецыяльны раён КНР), Сэнт-Вінсэнт і Грэнадыны, Камбоджа, Непал і Эквадор.

Беларусь у гэтым рэйтынгу на 53-м месцы, тут аблегчаны ўезд, згодна, з рэйтынгам існуе для наведвальнікаў з 90 краін.

Украіна — на 49-м месцы (для 96 краін),

Эстонія, Латвія, Літва, Польшча разам з большасцю астатніх еўрапейскіх дзяржаў (Аўстрыя, Бельгія, Харватыя, Чэхія, Данія, Фінляндыя, Ісландыя, Нарвегія, Італія) размясціліся на 50-м месцы (аблегчаны ўезд для грамадзян 93 краін).

Расія — на 83 месцы (для 42 краін).

Самыя негасцінныя краіны: КНДР, Самалі, Туркменістан, Сірыя, Афганістан. Прадстаўнік ніводнай краіны не можа прыехаць туды проста так.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна