Беларуска-расійскія вучэнні «Захад-2017» не накіраваны на тое, каб на кагосьці нападаць, у чым змогуць пераканацца запрошаныя замежныя назіральнікі.

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе з кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Рады Бяспекі Беларусі, праваахоўных органаў і ведамстваў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі.

«Хацеў бы напярэдадні пачатку актыўнай фазы вучэнняў «Захад-2017» пачуць інфармацыю ад Міністэрства абароны, якая сітуацыя ў гэтым плане. Пры гэтым хачу папярэдзіць: хопіць апраўдвацца — абарончы характар нашы вучэнні маюць, яшчэ нешта. Ёсць армія, ёсць сумесная групоўка Беларусі і Расіі на заходнім напрамку. А калі яна існуе — мы ні ад каго гэта не хавалі —мы яе будзем вучыць ваяваць. на ўсялякі выпадак», - заявіў беларускі лідар.

«Нападаць мы ні на каго не збіраемся. А якія будуць гэтыя вучэнні — мы запрасілі практычна ўсіх ахвотных. Няхай прыязджаюць і глядзяць», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?