У сераду, 6 верасня, Беларусь па-ранейшаму будзе знаходзіцца пад уплывам маларухомага цыклону з цэнтрам над паўднёвым усходам. Дажджы пройдуць па большай тэрыторыі краіны, ноччу ў асобных раёнах моцныя.

Ноччу +8.. +14°С, днём +10.. + 16°С, у паўднёвых і заходніх раёнах да + 18°С.

У Мінску — +9—11°С, раніцай моцны дождж

7 верасня ноччу пераважна ў паўночна-ўсходніх і паўднёва-заходніх раёнах, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Тэмпература паветра ноччу +5.. + 11°С, максімальная днём +10.. + 17°С. У Мінску — +11—13°С.

8 верасня — кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-заходні парывісты. Ноччу +6.. + 12°С, максімальная днём +12.. + 18°С, па поўдні да +20°С.

У Мінску — +12—14.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна