«Нашы замеры паказваюць, што вельмі магутныя вывяржэнні вулкана Такахе на паўвостраве Антарктычны, якія выкінулі ў атмасферу велізарныя колькасці хлору і іншых галагенаў, супадаюць па часе з пачаткам самага хуткага і рэзкага пацяплення за ўсю гісторыю існавання Паўднёвага паўшар'я Зямлі. У гэты ж час пачалі расці канцэнтрацыі парніковых газаў па ўсёй планеце», — заявіў Джозэф Мак-Конэл з Інстытута вывучэння пустыні ў Рыно (ЗША).

Апошні перыяд пацяплення пачаўся прыкладна 13 тысяч гадоў таму і працягваецца да гэтага часу.

Гэтыя цыклы аледзяненняў і «адліг», як сёння лічаць шматлікія навукоўцы, у першую чаргу звязаныя з так званымі цыкламі Міланкавіча — ваганнямі арбіты Зямлі, якія змяняюць тое, як шмат цяпла атрымліваюць канцавоссі і ўмераныя шыроты. Іншыя ж геолагі і кліматолагі лічаць, што на самой справе гэтыя рэзкія змены клімату звязаныя не з «касмічнымі», а цалкам зямнымі фактарамі, такімі як перабудовы плыняў у сусветным акіяне або павышэнне ці паніжэнне долі СО2 у атмасферы.

МакКонэл і яго калегі высветлілі, што прымусіла Зямлю адтаяць ў апошні раз, вывучаючы ўзоры лёду, вынятыя з леднікоў на захадзе Антарктыды ў прыкладна 400 кіламетрах ад берагоў акіяна. Гэтыя льды, чыя таўшчыня складае каля трох кіламетраў, фармаваліся на працягу апошніх 68 тысяч гадоў, што дазволіла навукоўцам вывучыць тое, як мяняўся клімат кантынента за гэты час, аналізуючы хімічны склад украпленняў паветра ў іх тоўшчы. У гэтым павертры зафіксавалі незвычайна вялікую колькасць атамаў брому, хлору і іншых галагенаў, а таксама шэраг іншых нетыповых для лёду рэчываў, у тым ліку цяжкіх металаў і серы.

Рэдказямельныя і цяжкія металы могуць патрапіць у паветра ў такіх колькасцях толькі ў адным выпадку — пры вельмі моцных і працяглых вывяржэннях вулканаў. 

Гэтыя вывяржэнні, па словах кліматолагаў, працягваліся прыкладна 190 гадоў, у выніку чаго ў атмасферу патрапіла не толькі гіганцкая колькасць парніковых газаў, але і галагенаў, якія актыўна разбураюць азонавы пласт. У выніку гэтага пачалося не толькі глабальнае пацяпленне, але і паўстала азонавая дзірка, што рэзка памяняла характар руху вятроў над Антарктыкай і паўднёвай часткай Атлантыкі і Індыйскага акіяну.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?