Новую платную практыку ўводзяць, у прыватнасці, у Барысаве. Школы прапануюць аддаваць дзяцей малодшых класаў у платныя групы. Гэта датычыць тых дзяцей, чые бацькі пачынаюць працаваць раней за час пачатку заняткаў — а з новага навучальнага году гэта пераважна 9:00.
За паўтары гадзіны знаходжання ў такой групе «недадлёнкі» — 2,38 рубля за чалавека, за гадзіну — 1,88.
«З дзецьмі ў гэты час будзе займацца псіхолаг, харэограф… Работа спартыўных залаў будзе арганізавана», — апісала нам завуч адной са школ, чым у гэты час будуць займацца дзеці.
Фактычна, кажа яна, гэта як платныя факультатывы.
Мінскія школы, з якімі мы звязваліся, «яшчэ думаюць», ці варта ім уводзіць такія платныя паслугі.





