Пра гэта кіраўнік КПРФ заявіў падчас сустрэчы ў Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам, піша БелТА.

Зюганаў, у прыватнасці, таксама закрануў тэму трансляцыі расійскіх каналаў у Беларусі: «Я звярнуў увагу, вы ўсё паказваеце. Хоць часам папракаюць, вы абсалютна ўсё паказваеце».

Аляксандр Лукашэнка адказаў, што ў рэспубліцы прытрымліваюцца менавіта такой палітыкі ў інфармацыйнай сферы. «Мы нічога не баімся, мы паказваем, як жыве наш «старэйшы брат», якія ідэі розныя групы людзей і партыі прапаведуюць», - растлумачыў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна