Напярэдадні спецыялісты Міністэрства культуры з раздзелу кінематаграфіі ўхвалілі «Мацільду» для айчыннага пракату, піша sputnik.by. Паказы плануюцца з 26 верасня.
Сюжэт фільма разгортваецца вакол адносін славутай прыма-балерыны Мацільды Кшэсінскай і апошняга імператара Расіі Мікалая II. Карціна абышлася расійскаму кінематографу ў вельмі вялікую суму — 25 мільёнаў даляраў.
На здымках фільма. Фота: ria.ru
Раней былы пракурор Крыма Наталля Паклонскага накіроўвала запыты аб забароне фільма, а ў Расіі нават былі пратэсты супраць паказу.
Мітрапаліт Павел: «Сёння мы зняважым Мікалая ІІ, а заўтра будуць зневажаць Леніна»





