Фота Настассі Роўда

Фота Настассі Роўда

Заходнія партнёры Беларусі не зацікаўленыя аб'ектыўна ацэньваць вучэнні «Захад-2017», а хочуць штучна нагнятаць сітуацыю вакол іх, заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей, размаўляючы з журналістамі пасля пасяджэння Кансультатыўнай рады пры МЗС па справах беларусаў замежжа, піша Tut.by.

Журналісты пацікавіліся ва Уладзіміра Макея, ці спрыяюць меры, прынятыя Беларуссю перад вучэннямі «Захад-2017», заспакаенню заходніх партнёраў. Кіраўнік МЗС адказаў:

— Гэтыя меры спрыялі б, калі б з боку нашых заходніх партнёраў не было б жадання штучна нагнятаць сітуацыю, калі б была шчырая зацікаўленасць у тым, каб атрымаць інфармацыю аб гэтых вучэннях. Каб была шчырая зацікаўленасць у аб'ектыўнай ацэнцы сітуацыі, звязанай з гэтымі вучэннямі. Мы канстатуем, што, на жаль, такой шчырай і аб'ектыўнай зацікаўленасці няма.

Міністру нагадалі, што ўчора Пятро Парашэнка чарговы раз выказаў занепакоенасць, што падчас вучэнняў «Захад-2017» Расія можа стварыць ударныя групоўкі на тэрыторыі Беларусі для нападу на Украіну.

— Ужо абрыдла паўтараць, што мы, Беларусь ніколі не прадстаўляла пагрозу для суседніх дзяржаў і не мае намеру быць такой пагрозай, — заявіў Макей. — Падчас майго нядаўняга знаходжання ў Будапешце на сустрэчы міністраў замежных спраў Вышаградскай групы і з краін «Усходняга партнёрства» міністры замежных спраў Польшчы і Украіны цікавіліся гэтым пытаннем. Ім былі дадзены канкрэтныя адказы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0