Мінскае метро і наземны гарадскі транспарт зменяць графік работы 9-10 верасня ў сувязі са святкаваннем Дня горада.

На прадпрыемстве «Мінскі метрапалітэн» праінфармавалі, што 9 верасня з 20.00 да 24.00 інтэрвал руху цягнікоў на абедзвюх лініях скароціцца да трох хвілін. 10 верасня цягнікі будуць хадзіць з 8.00 да 17.00 з інтэрвалам у чатыры хвіліны. У выпадку павелічэння пасажырапатоку ў метрапалітэне прадугледжаны адпаведны рэзерв для аператыўнага падлучэння да перавозак.

У мэтах забеспячэння транспартнага абслугоўвання ўносяцца змены ў працу наземнага гарадскога пасажырскага транспарту 9 і 10 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?