Стала вядома, што ад 1 верасня вырастуць заробкі ў беларускіх вайскоўцаў і сілавікоў агулам: у супрацоўнікаў Міністэрства ўнутраных спраў, Следчага камітэта, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Дэпартамента фінансавых расследаванняў і г.д.
Гэта прывядзе да павышэнняў акладу на 40%, але ў два этапы. Першы этап — ужо ў верасні.
Гэта лагічны крок у цяперашніх умовах. Небяспечна, каб заробкі беларускіх сілавікоў былі істотна меншыя, чым у расійскіх. Але ці разумее тое грамадства?
«Наша Ніва» выйшла на мінскія вуліцы, каб спытацца, што жыхары горада думаюць пра павышэнне заробку сілавікоў?





